«ПіК Свабоды». Што вядома пра беларускую шпіёнскую сетку ў Эўропе

Леанід Судаленка і Ондржэй Соўкуп, каляж

Ці магла сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннага за кратамі быць вынікам «прафэсійнай помсты»? Што вядома пра арыштаванага супрацоўніка спэцслужбаў Малдовы, якога абвінавацілі ў працы на беларускае КДБ, а таксама пра беларускага дыплямата, якога па гэтай справе высылаюць з Чэхіі?

Пра гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» расказваюць чэскі журналіст Ондржэй Соўкуп і праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.

Ондржэй Соўкуп:

«Мы разумеем, што цяперашняя апэрацыя зьвязаная з працай расейскай выведкі. Бо да 2022 Прага была цэнтрам расейскага шпіянажу ня толькі для Чэхіі, але яны кіравалі сваімі агентамі ў Нямеччыне, Вугоршчыне, у іншых краінах.

Раней тут было больш за 60 расейскіх дыпляматаў, якіх падазравалі ў тым, што яны ў сваім статусе робяць нешта для спэцслужбаў. А цяпер расейская выведка вымушаная працаваць зь нелегаламі, зь людзьмі, у якіх няма дыпляматычнага імунітэту, рызыкаваць гэтымі людзьмі. Таму яны могуць папрасіць беларускага калегу, каб той, напрыклад, зьезьдзіў у Будапэшт, нешта там перадаў. Падчас Халодной вайны тая ж чэхаславацкая выведка працавала ў нейкіх краінах, дзе савецкая выведка не магла добра працаваць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскі журналіст пра «беларускую шпіёнскую сетку»: «Апэрацыя зьвязаная з працай расейскай выведкі»

Леанід Судаленка:

«Калі паступіць каманда — а каманда ў калёніі паступае выключна з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў — стварыць пекла на зямлі таму ці іншаму асуджанаму, гэта будзе выконвацца. Адразу як толькі чалавек трапляе ў карантын, яго проста адтуль кідаюць у ШЫЗА, трымаюць там пэўны час, потым глядзяць на паводзіны гэтага чалавека.

Безумоўна, калі чалавек не ламаецца, адмаўляецца супрацоўнічаць, ён увесь свой тэрмін можа сядзець у жахлівых умовах.

Ці ўжываюць фізычны гвалт? Напэўна так. Па лягеры хадзілі чуткі, што спачатку кідаюць у карцар, і там у адзіночнай камэры могуць ужываць фізычны гвалт да таго ці іншага палітвязьня».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомай прычына сьмерці палітвязьня Андрэя Паднябеннага

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.