У менскім ГГЦ «Авія Мол» адкрыўся фірмовы супэрмаркет Megatop, у якім няма звыклых цэньнікаў, пісаў Onliner.
На паліцах крамы разьмешчаныя абутак і аксэсуары, але замест папяровых цэтлікаў пакупнікі бачаць штрых-коды і QR-коды.
Каб даведацца цану тавару, трэба адсканаваць штрых-код на скрынцы адмысловай прыладай або смартфонам адсканаваць QR-код, прымацаваны да тавару. Калі паўстануць праблемы, можна зьвярнуцца да кансультантаў у залі.
«Гэта экспэрымэнт. Мы хочам, каб пакупнікі не губляліся ў новай сыстэме, таму кансультанты заўсёды побач — тлумачаць, дапамагаюць, падказваюць цэны», — адзначылі ў Megatop.
Увагу на новую краму зьвярнула, аднак, Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. Там вырашылі, што яна парушае правы пакупнікоў, бо нібыта «не дае дастаткова інфармацыі аб таварах».
Ведамства выдала кампаніі рэкамэндацыі наконт ліквідацыі недахопаў і ўзяло становішча пад свой кантроль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад назваў фэрмэраў вінаватымі ў сёлетнім дэфіцыце бульбы ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэс-цэнтар братоў Карычаў у цэнтры Менску не запоўнены і праз чатыры гады пасьля заканчэньня будаўніцтва