Паводле падазрэньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у Менску затрымалі сужэнцаў, якія валодалі адным з найбуйнейшых таксапаркаў Беларусі, паведамілі ў МУС Беларусі.
Пад сьледзтвам апынуліся таксама чатыры топ-мэнэджары кампаніі.
Як паведамляе МУС Беларусі, у фірме працавалі больш за тысячу кіроўцаў, але ў афіцыйнай бухгальтэрыі іхныя заробкі заніжаліся, а рэшту грошай людзі атрымлівалі «ў капэртах» ці пад выглядам кампэнсацыі за паліва і рамонт машын.
МУС таксама цьвердзіць, што кіроўцы не выкарыстоўвалі таксомэтры і касавыя апараты, а кліенты не атрымлівалі квітанцый.
Паводле падлікаў МУС, у бюджэт ня трапіла каля пяці мільёнаў рублёў.
Сілавікі завялі крымінальную справу, правялі ператрусы і канфіскавалі маёмасьць падазраваных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне