Як адзначаецца ў паведамленьні, праз абмежаваную колькасьць дазволаў на паляваньне і вялікую колькасьць, арганізацыя вырашыла зьмяніць умовы штотыднёвых розыгрышаў на права паляваць на мядзьведзя.
«Права на здабычу будзе разыгрывацца толькі сярод тых паляўнічых, якія раней не перамагалі ў розыгрышах. Такім чынам, пераможцы папярэдніх розыгрышаў будуць выключаны зь сьпісаў удзельнікаў», — удакладнілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Яшчэ да 30 % ліміту на здабычу мядзьведзя плянуюць рэалізаваць у межах паляўнічых тураў з грамадзянамі Беларусі праз аўкцыён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойства для радасьці? Эколяг і псыхоляг — пра дазвол паляваць на мядзьведзяў у БеларусіУ Беларусі панізілі прыродаахоўны статус мядзьведзя і дазволілі паляваць на яго зь 1 ліпеня па 31 сьнежня. У сярэдзіне ліпеня ўпалявалі першага мядзьведзя.
Улады Беларусі свой дазвол на паляваньне апраўдваюць тым, што апошнімі гадамі вырасла колькасьць гэтых дзікіх жывёл. І мядзьведзі, застаючыся ў Чырвонай кнізе Беларусі, цяпер адначасова ўпісаныя ў пералік нармаваных паляўнічых жывёл.
У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбакоў раней паведамлялі, што сёлета для адстрэлу заплянавалі каля 20 асобін мядзьведзя і столькі ж дазволаў прададуць праз аўкцыён. Да ўдзелу ў атрыманьні права на паляваньне на мядзьведзя дапускаюць паляўнічых з стажам, большым за тры гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы расказалі аб колькасьці мядзьведзяў у Беларусі і назвалі прычыны павелічэньня папуляцыі