Як паведаміла выданьне LRT з спасылкай на Нацыянальны цэнтар упраўленьня крызісамі, інфармацыю аб неапазнаным аб’екце перадалі а 8:33.
«Вайскова-паветраныя сілы літоўскай арміі адсочвалі на радарах неапазнаны аб’ект, які рухаўся зь Беларусі ў бок Літвы. Сыгнал таксама на кароткі час зафіксаваў падразьдзел наземнай супрацьпаветранай абароны, аднак без візуальнага кантакту», — адзначылі ў цэнтры.
У канцы жніўня ў аэрапорце Вільні ўжо часова прыпынялі палёты праз дрон. Тады была інфармацыя, што дрон належаў прыватнай ахоўнай кампаніі Ekskomisarų biuras, аднак яе кіраўнік Вітаўтас Лабяцкас гэта зьняпраўдзіў.
3 верасьня ў аэрапорце Вільні пэўны час ня мог прызямліцца самалёт Spartan, на борце якога быў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, магчыма, празь бесьпілётнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аэрапорце Вільні ня мог прызямліцца самалёт прэзыдэнта Літвы, магчыма, празь бесьпілётнік