Заснавалі прэмію для выбітых дзеячаў старэйшага пакаленьня, што апынуліся ў выгнаньні

Ілюстрацыйнае фота

Прэмія «Голас пакаленьня свабоды» будзе ўручацца журналістам, літаратарам і праваабаронцам, старэйшым за 60 гадоў. Яе мэта — падтрымаць людзей, якія шмат зрабілі для беларускай культуры і грамадзтва, але апынуліся ў вымушанай эміграцыі, піша БАЖ.

Заснавалі прэмію пяць арганізацый — Беларускі ПЭН, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, «Прэс-клюб Беларусь» і Фонд «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

Столькі ж — сябраў журы, сярод якіх і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

Ляўрэаты атрымаюць некалькі тысяч эўра, а матэрыялы пра іх апублікуюць у зборніку «Голас пакаленьня свабоды».

Заяўкі на прэмію прымаюць да 20 верасьня. А ўзнагародзяць ёй 15 лістапада — перад цырымоніяй уручэньня літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Праект часткова фінансуе польскае МЗС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пэнсійная пастка» для беларускіх палітэмігрантаў. Як атрымаць выплаты за мяжой і на што можна разьлічваць па вяртаньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэтэктывы, містэрыя і фантасмагорыя. Хто сёлета мае шанцы на прэмію Гедройця