На Віцебшчыне ў паляўнічых гаспадарках, дзе раней было забаронена паляваньне, дазволілі адстрэл дзікоў

Дзік каля адной з кармушак у Нацыянальным парку «Белавеская пушча», 26 жніўня 2025 году

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў у межах перададзеных у арэнду паляўнічых угодзьдзяў, дзе раней было абмежавана ці забаронена паляваньне на дзікіх жывёлаў, паляваньне на дзікоў.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні аблвыканкаму, уведзены рэжым паляваньня прадугледжвае магчымасьць выкарыстаньня «прадукцыі, атрыманай пры здабычы дзіка, або з пахаваньнем і (ці) зь зьнішчэньнем здабытага дзіка».

Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.

У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзік, якога вясковец трымаў на падворку, вырваўся і забіў чалавека


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі дабіваюць дзікоў. Засталося 1500–2000, яшчэ 6 гадоў таму было звыш 100 тысячаў