У Варшаве тры дні няма інфармацыі пра 38-гадовую беларуску

Валерыя Саўчанкава, архіўнае фота

Апошні раз Валерыю Саўчанкаву бачылі 5 верасьня ў раёне станцыі мэтро «Троцкая» ў польскай сталіцы.

Валерыя Саўчанкава была апранутая ў сукенку і сандалі, пры сабе ў яе быў заплечнік. У Саўчанкавай сьветлыя валасы, на абодвух перадплеччах татуіроўкі, адна зь іх — з выявай птушкі фэнікс.

Блізкія заяўляюць, што зьніклая можа мець патрэбу ў мэдыцынскай дапамозе, бо хварэе на цукровіцу.

Валерыя паходзіць з Воршы. Яна брала ўдзел у акцыях пратэсту пасьля выбараў 2006 году, тады жыла ў намётавым мястэчку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Знаёмыя, аднак, ня зьвязваюць яе зьнікненьне з палітычнай актыўнасьцю, піша Эўрарадыё.

Пра зьнікненьне Саўчанкавай падалі заяву ў паліцыю. Калі хтосьці бачыў Валерыю, трэба зьвярнуцца па тэлефоне +48 577 714 882 ці 112.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьніклую мянчанку і яе шасьцігадовага сына шукаюць шосты дзень