Арына Сабаленка другі год запар перамагла на US Open

Арына Сабаленка з трафэем US Open

Беларуская тэнісістка зноў ня зьведала роўных на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе.

У фінальным паядынку супраць Аманды Анісімавай з ЗША першая ракетка сьвету была мацнейшай у дзьвюх партыях зь лікам 6:3, 7:6 (7:3).

Для Арыны Сабаленкі гэта трэці фінал і другая запар перамога на гэтым турніры.

У вырашальнай гульні леташняга турніру Сабаленка сустракалася з Джэсікай Пэгулай, яшчэ адной прадстаўніцай ЗША. Пэгула сустрэлася Сабаленцы ў турніры і гэтым разам, але цяпер на стадыі паўфіналу, і Сабаленка зноў перамагла.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным турніры ў Маямі


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне