Вакаліст гурту «Пятля Прыхільнасьці» Ільля Чарапко-Самахвалаў на сваёй старонцы ў Instagram паведаміў пра свой сыход з праекту.
«Асноўнай прычынай зьявілася жаданьне рухацца далей і перайсьці на наступны ўзровень. Ужо некалькі месяцаў я працую над уласным праектам і зьбіраюся прысьвяціць яму ўвесь свой час».
Гурт «Пятля Прыхільнасьці» быў створаны ў 2004 годзе вакалістам Ільлём Чарапко-Самахвалавым і басістам Цімафеем Савіцкім. У 2009 годзе выйшаў дэбютны альбом гурту «Всем доволен». Да адносна нядаўняга часу рэпэртуар гурту быў расейскамоўным.
У 2023 годзе гурт упершыню выпусьціў трэк па-беларуску, «Жыцьцё як жах». У 2024 годзе ў гурту выйшаў цалкам беларускамоўны альбом «Супэрпазыцыя».