5 верасьня было адноўлена сем лякальных рэкордаў, самы стары зь іх трымаўся 57 гадоў.
У Івацэвічах паветра прагрэлася да 29,7 градуса (было 28,3 у 2002 годзе), у Пружанах — да 29,4 (29 у 2024-м), Ваўкавыску — да 29,2 (28,6 у 1968-м), Ганцавічах — да 28,3 (28 у 1984-м), Слуцку — да 27,6 (27,3 у 2024-м), Сяньне — да 26,6 (25,9 у 2018-м), Езярышчы — да 26,5 (24,9 у 1984-м).
Гарачэй за ўсё было ў Кобрыні — 30 градусаў. Абсалютны максымум дня выстаяў (30,8 градуса 5 верасьня 1954 года ў Высокім).
Агулам з пачатку верасьня ў краіне зафіксавана 17 рэкордаў цяпла, піша «Позірк».
6 верасьня Белгідрамэт прагназуе да 30 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусі. Гістарычны максымум дня — 32,5 у 2008 годзе ў Лельчыцах.
7 і 8 верасьня мае быць халадней — да 27 градусаў.