Як беларусам «гвалтам» навязвалі беларускую мову. Тлумачым з Гурневічам

Беларусам «гвалтам» навязвалі іх родную мову. Гэтым пэрыядам найноўшай беларускай гісторыі Лукашэнка палохае беларусаў усе апошнія 30 год.

1 верасьня 1990 году ўступіў у сілу Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай.

  • Ці праўда, што ўсім трэба было перайсьці на беларускую мову за тыдзень?
  • Ці забаранялася ў Беларусі расейская мова?
  • Ці былі пратэсты расейскамоўных?

Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі скарэктавалі закон «Аб мовах», скасаваўшы права вучыцца на мовах нацыянальных мяншыняў. Што яшчэ зьмянілася?

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Z-артысты і арэнда пад вясельлі: што зрабілі з Купалаўскім тэатрам. Тлумачым з Гурневічам