На праваслаўных могілках каля касьцёлу Сьвятога Мацея ў Аколіцы Менскага раёну выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча.
Турчановіч быў настаўнікам маладога Яна Луцэвіча ў Бяларуцкай народнай вучэльні, якое будучы паэт скончыў у 1898-м годзе. Мікалай Фёдаравіч ведаў шэраг замежных моваў і меў багатую на той час бібліятэку, якой дазваляў карыстацца Івану.
Помнік хоць і даглядаюць людзі, але выглядае ён разбураным: абэліск ляжыць на пастамэнце, на якім мусіў бы стаяць, заўважае тэлеграм-канал «Спадчына».
Мікалай Турчановіч памёр 8 красавіка 1911 году на 62-м годзе жыцьця.
Ён прыходзіцца дзедам па кудзелі вядомаму літаратуразнаўцу, радыёвядоўцу, папулярызатару беларускае мовы Ўладзімеру Юрэвічу, які зьвяртаўся да Янкі Купалы з просьбай паўплываць на правільнае беларускае вымаўленьне дыктараў радыё пасьля рэформы 1933 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Купала ратаваў беларускае вымаўленьне і чаму трэба казаць „Зеленалуская лінія“ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Купала, Колас, «Песьняры», БЕЛАЗ і дранікі — маркеры беларускай ідэнтычнасьці