Як сказана ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, тэст будуць здаваць імігранты, якія прэтэндуюць на вакансіі працоўных і службоўцаў.
У прыватнасьці, тэст будуць здаваць кіроўцы, афіцыянты, цырульнікі, прадаўцы, санітары, адміністратары, акушэры, лекары-спэцыялісты, мэдсёстры і мэдбраты, памочнікі лекараў і фэльчары.
У дакумэнце адзначаецца, што працоўны імігрант сам можа выбраць мову, зь якой здаваць тэст, — расейскую ці беларускую.
Іншаземцаў будуць дапускаць да моўнага тэсту з дакумэнтам, які пацьвярджае асобу, з мэдычнай даведкай аб стане здароўя і браку захворваньняў, небясьпечных для здароўя насельніцтва, і з дамовай на наданьне гэтай паслугі, што пацьвярджае аплату тэставаньня.
Згодна з пастановай, іншаземныя грамадзяне павінны адказаць на пытаньні тэсту за 30 хвілін. Вынік станоўчы, калі правільных адказаў будзе 50 і больш адсоткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакістан гатовы накіраваць у Беларусь некалькі тысяч работнікаў «пасьля дбайнай праверкі»Сёлета 11 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусь могуць прыехаць на працу 150 тысяч пакістанцаў.
У ліпені Бюро эміграцыі і замежнай занятасьці Пакістану паведаміла, што працоўныя мігранты з Пакістану будуць падпісваць абавязаньне ня ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пэтыцыю супраць уезду 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь МУС адказаў за тры дні