Пра сьмерць знакамітага мадэльера паведаміла ягоная кампанія Giorgio Armani S.p.A.
Армані, якому быў 91 год, шмат для каго быў сынонімам сучаснага італьянскага стылю і элегантнасьці, піша Reuters. Ён спалучаў дызайнэрскі талент з кемлівасьцю бізнэсоўца, кіруючы кампаніяй, абарот якой складаў каля 2,3 мільярда эўра ў год.
Армані некаторы час хварэў і быў вымушаны адмовіцца ад прысутнасьці на паказах сваёй кампаніі на Тыдні мужчынскай моды ў Мілане ў чэрвені. Гэта быў першы раз у ягонай кар’еры, калі ён прапусьціў адну з імпрэзаў сваёй кампаніі на подыюме.
Паводле заявы кампаніі, у суботу і нядзелю ў Мілане будзе арганізавана разьвітаньне з Армані. Дата пахаваньня пакуль не апублікаваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры беларускія дызайнэркі паказалі калекцыі ў Брусэлі. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вокладка «Vogue», 100-гадовае паліто і каханьне. Гісторыі пра Ніну Багінскую