Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне ў Лепелі «польскага шпіёна»

Фрагмэнт кадра зь відэаанонсу

У Лепелі на Віцебшчыне затрымалі «польскага шпіёна», паведаміў 4 верасьня дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны».

Паводле прапагандыстаў, супрацоўнікі контарвыведкі Беларусі ў выніку «бліскучай спэцапэрацыі» затрымалі «падданага замежнай дзяржавы», які дзейнічаў разам са «здраднікам Радзімы».

Пра абставіны справы яны абяцаюць расказаць пазьней