Дзік, якога вясковец трымаў на падворку, вырваўся і забіў чалавека

Ілюстрацыйнае фота

У вёсцы Воўкавічы Талачынскага раёну гаспадар трымае на падворку дзікоў. Адзін зь іх вырваўся з вальера і кінуўся на 44-гадовага работніка, які быў побач.

Дзік ударыў небараку ікламі ў галёнку, сьцягно і пахвіну. Мужчына там жа і памёр ад страты крыві.

Здарэньне адбылося яшчэ 23 жніўня, а сёньня пра яго паведаміў Камітэт судмэдэкспэртыз.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна