29 траўня ў менскай культурнай прасторы «Тартак» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня маладых журналістаў — пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля.
Творчасьць прэтэндэнтаў ацэньвалася ў трох намінацыях:
• найлепшы грамадзка-палітычны матэрыял
• найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
• найлепшы культурна-гістарычны матэрыял.
Пераможцамі вызначаныя:
1-я намінацыя
— Алесь Кіркевіч пра справу мытніка-патрыёта Юркойця
Алесь Кіркевіч
— Мікалай Дзядок пра дармаедзкія пратэсты
За Мікалая Дзядка прэмію атрымала яго маці Валянціна
2-я намінацыя
— Вікторыя Чаплева пра чарнобыльскую зону
Вікторыя Чаплева
— Уладзіслаў Рубанаў пра сындром Даўна
Уладзіслаў Рубанаў
3-я намінацыя
— Алена Ляшкевіч пра засьцянковую Атлянтыду Флярыяна Чарнышэвіча.
Алена Ляшкевіч
— Дыяна Пінчук пра вогненную вёску Алеся Адамовіча.
Дыяна Пінчук
Прэміі ўручаліся ўпершыню, у дзень нараджэньня Аляксея Караля. Ініцыятаркай уганараваньня маладых журналістаў стала ягоная дачка Ірына Віданава.
Ірына Віданава
Прэмія была заснаваная на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газэты «Новы час» Аляксея Караля, які памёр некалькі гадоў таму ад цяжкой хваробы.
Як падкрэсьлілі арганізатары, спадар Аляксей заўсёды падтрымліваў маладых журналістаў, верыў у здольнасьці людзей, якія прыходзілі супрацоўнічаць з рэдакцыяй «Згоды», а пазьней — «Новага часу». Цяперашняе кіраўніцтва спадзяецца, што сёлетнія ляўрэаты працягнуць супрацоўніцтва з выданьнем.
Галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб
Усе конкурсныя працы, якія прайшлі папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага часу», зьявіліся ў адмысловым разьдзеле конкурсу на сайце выданьня, некаторыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце.