Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі

10 верасьня 2025 года
Андрэй Шаўлюга (беларуская служба Радыё Свабода), Кірыл Аўсяны («Схемы», украінская служба Радыё Свабода), Delfi, Eesti Ekspress
Дызайн: Войтэк Гроец, Іван Гуттэрман
Ілюстрацыя: Хуан Карлас Эррэра Мартынэс

Пасьля пачатку паўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія ўлады сталі актыўна разбудоўваць вайсковую інфраструктуру. За гэты час на тэрыторыі Беларусі зьявіліся абсалютна новыя вайсковыя базы і аэрадромы, а большая частка з ранейшых праходзіць мадэрнізацыю. З дапамогай спадарожнікавых здымкаў Свабода паказвае, як зьмяніліся вайсковыя аб’екты Беларусі перад пачаткам беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2025».

MapTiler © OpenStreetMap contributors
Satellite imagery: Planet Labs